wd wp Пошук:

Яўген Анатолевіч Крыжаноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крыжаноўскі. Яўген Анатолевіч Крыжаноўскі (нар. 6 чэрвеня 1955, Мікалаеў, УССР) — беларускі акцёр і галоўны рэжысёр Мінскага тэатра сатыры і гумару «Хрыстафор», заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1955 годзе ў Мікалаеве (УССР). Скончыў школу ў Казельску (РСФСР) у 1972 годзе. Пасля правалу ў маскоўскія тэатральныя вучылішчы год працаваў у Тульскім драматычным тэатры рабочым сцэны. У 1973 годзе паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на акцёрскае аддзяленне. У 1977 годзе быў прыняты ў трупу Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У 1986 годзе стварыў тэатр сатыры і гумару «Хрыстафор». Сыграў больш за 30 вялікіх і галоўных роляў.

3 кастрычніка 2008 года Яўген Крыжаноўскі прызначаны намеснікам старшыні ЛДПБ і кіраўніком кіравання агітацыі і прапаганды. Такое рашэнне прынята на пашыраным паседжанні Вышэйшай рады і Цэнтральнага камітэту ЛДП.

Фільмы

Асабістае жыццё

Яўген Крыжаноўскі і яго дачка — на XXII Міжнароднай кніжнай выстаўцы ў Мінску (Беларусь), 14 лютага 2015 г.

Бацька, Анатоль Іванавіч Крыжаноўскі — ваенны (цяпер на пенсіі).

Маці, Кацярына Рыгораўна Крыжаноўская — медсястра (цяпер на пенсіі).

Мае тры дачкі: Кацярыну, Веру, Яўгенію.

Бібліяграфія

Спасылкі

Зноскі

  1. Высокіх дзяржаўных узнагарод удастоены ваеннаслужачыя, будаўнікі і выкладчыкі Беларусі(нявызн.) (27 лістапада 2015).
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 чэрвеня
Катэгорыя·Гумарысты Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мікалаеве
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Гумарысты СССР
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі