wd wp Пошук:

Яўген Анатолевіч Зубейка

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Яўген Зубейка (нар. 30 верасня 1989, Артэміўск, Данецкая вобласць, УССР) — украінскі футбаліст, абаронца мыкалаіўскай «Вікторыі».

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам на юнацкім узроўні ў Данецку, пазней вучыўся ў Днепрапятроўску. Першым прафесійным клубам стаў адэскі «Чарнаморац», дзе выступаў з ліпеня 2008 года спачатку за моладзевы склад, а ў сезоне 2010/11, калі «Чарнаморац» выбыў у Першую лігу, замацаваўся ў асноўнай камандзе, заставаўся ў асноўным складзе і пасля вяртання ў Прэм’ер-лігу, толькі часам прыцягваўся да моладзевых матчаў.

У снежні 2014 года стаў іграком расійскага клуба «Тосна», аднак за паўгода згуляў усяго ў адным матчы і ў чэрвені 2015 года пакінуў каманду. Вярнуўшыся ва Украіну стаў гуляць за харкаўскі «Металіст», аднак пасля сезона 2015/16 ён быў расфарміраваны, і ў верасні 2016 года абаронца далучыўся да львоўскіх «Карпат». У сезоне 2017/18 зноў гуляў за «Чарнаморац», а ў другой палове 2018 года быў іграком данецкага «Алімпіка».

У сакавіку 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Мінск»[4]. У складзе «Мінска» стаў асноўным правым абаронцам, толькі часам прапускаў гульні з-за траўм. У снежні 2019 года пакінуў каманду[5].

У студзені 2020 года зноў стаў іграком адэскага «Чарнаморца»[6]. Па выніках сезона 2020/21 дапамог камандзе вярнуцца ў Прэм’ер-лігу, хоць рэдка выхадзіў на поле. У ліпені 2021 года перайшоў у мыкалаіўскую «Вікторыю», якая заявілася ў Другую лігу.

Зноскі

  1. Evgen Zubeyko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. EVGENIY ZUBEYKO // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Evgeniy Zubeyko // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. “Минск” объявил о подписании украинского защитника Зубейко
  5. Евгений Зубейко покинул «Минск»
  6. Экс-футболист «Минска» Зубейко стал игроком «Черноморца»
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Металіст Харкаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Данецкай вобласці
Катэгорыя·Ігракі ФК Карпаты Львоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Вікторыя Мыкалаіўка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Данецк
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 верасня
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Тосна
Катэгорыя·Ігракі ФК Чарнаморац Адэса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта