wd wp Пошук:

Яўген Аляксандравіч Кафельнікаў

Яўген Аляксандравіч Кафельнікаў (руск.: Евге́ний Алекса́ндрович Ка́фельников; нар. 18 лютага 1974, Сочы, Краснадарскі край, РСФСР, СССР) — расійскі тэнісіст, самы тытулаваны тэнісіст у гісторыі Расіі. Заслужаны майстар спорту Расіі. Першым з расійскіх тэнісістаў выйграў турнір Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Ралан Гарос, 1996) і стаў першай ракеткай свету (3 мая — 13 чэрвеня 1999). Быў пераможцам Australian Open у 1999 годзе. У парным разрадзе перамагаў на Roland Garros у 1996, 1997, 2002 гадах і US Open у 1997 годзе.

Алімпійскі чэмпіён 2000 года ў адзіночным разрадзе. Уладальнік Кубка Дэвіса 2002 года ў складзе зборнай Расіі. Кавалер ордэна Пашаны (2002). Выпускнік Кубанскай дзяржаўнай акадэміі фізічнай культуры. Пачатак прафесійнай кар’еры — 1992. Завяршэнне кар’еры — 2003. Першымі трэнерамі былі Валерый Шышкін і Анатоль Ляпёшын.

Ганаровы член Асацыяцыі гольфа Расіі, 1-ы віцэ-прэзідэнт і сябра Прэзідыума Асацыяцыі гольфа Расіі. Чэмпіён Расіі па гольфе (2011).

Член Міжнароднай залы тэніснай славы з 2019 года.

Зноскі

  1. Collins B. The Bud Collins History of Tennis: An Authoritative Encyclopedia and Record Book — 2 — NYC: New Chapter Press, 2010. — P. 669. — ISBN 978-0-942257-70-0
  2. Collins B. The Bud Collins History of Tennis: An Authoritative Encyclopedia and Record Book — 2 — NYC: New Chapter Press, 2010. — P. 670. — ISBN 978-0-942257-70-0
  3. 1 2 ITF website
  4. 1 2 ATP website
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе ў мужчынскім адзіночным разрадзе
Катэгорыя·Спартсмены некалькіх відаў спорту
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сочы
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Расіі
Катэгорыя·Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў мужчынскім адзіночным разрадзе
Катэгорыя·Тэнісісты Расіі
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Сочы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Гальфісты
Катэгорыя·Члены Міжнароднай залы тэніснай славы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па тэнісе