wd wp Пошук:

Яўген Іванавіч Чарвінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чарвінскі. Яўген Іванавіч Чарвінскі (1820 — пасля 1889) — архітэктар сярэдзіны XIX стагоддзя. Акадэмік архітэктуры[1].

Біяграфія

Працаваў у Палтаве са снежня 1834 года канцылярыстам губернскай рысавальні, з 1838 — памочнікам архітэктара ў камісіі, якая ўзводзіла будынак кадэцкага корпуса. Ад Санкт-Пецярбургскай Акадэміі Мастацтваў атрымаў званне «вольнага мастака» (1846) і акадэміка (1852).

Дакладная дата смерці невядомая.

Творчасць

Сучасны стан сядзібы Закрэўскіх(укр.) бел. у Бярозавай Рудцы
Капліца-пахавальня Паскевічаў

Па яго праекце пабудавана сядзіба(укр.) бел. Закрэўскіх(руск.) бел. (1838) у с. Бярозавая Рудка(укр.) бел. Прылуцкага павета(укр.) бел. Палтаўскай губерні

Чарвінскі спраектаваў знакаміты «дом для гасцей» Р. Галагана(руск.) бел. ў с. Лебядзінцы(руск.) бел. Прылуцкага павета Палтаўскай губерні (1854—1856), згарэў у 1917)[1]. Будынак, архітэктура якога паўтарала рысы дома казацкага старшыні часоў Запарожскай Сечы, як першынец новай украінскай нацыянальнай архітэктуры, меў надпіс: «Дом сей сооружен для оживления предания о жизни предков в памяти потомков». Архітэктуру будынка станоўча ацаніў Т. Шаўчэнка.

Сярод архітэктурных работ Чарвінскага таксама новая званіца над бабінцам Святадухаўскага сабора(укр.) бел. ў Ромнах (1866)[1].

Пад кіраўніцтвам Я. Чарвінскага ў 1870—1889 гг. была пабудавана ў псеўдарускім стылі капліца-пахавальня Паскевічаў (праект ствараўся пры ўдзеле А. Х. Пеля(руск.) бел.) побач з Гомельскім Петрапаўлаўскім саборам для пахавання членаў сям’і Паскевічаў.

Зноскі

  1. 1 2 3 Червинский, Евгений Иванович (укр.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары Гомеля
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1820 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Архітэктары Украіны
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў