wd wp Пошук:

Яхімаўшчынскі сельсавет

Яхімаўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Яхімаўшчына.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Масцішчанскі сельсавет у складзе Юрацішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Масцішча. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 25 красавіка 1958 года цэнтр перанесены ў вёску Яхімаўшчына, сельсавет перайменаваны ў Яхімаўшчынскі сельсавет[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. 29 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Даўгердзішскага сельсавета.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Юрацішкаўскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Іўеўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе