wd wp Пошук:

Ятранка

Ятра́нка[1] — рака ў Навагрудскім і Дзятлаўскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток Моўчадзі (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 31 км. Плошча вадазбору 208 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4[1] м/км. Сярэдні расход вады ў вусці 1,33[1] м³/с. Пачынаецца каля вёскі Ярошычы. Упадае ў Моўчадзь на поўдні гарадскога пасёлка Наваельня Дзятлаўскага раёна. Вадазбор на паўднёва-заходніх схілах Навагрудскага ўзвышша. Прытокі — Мутніца (справа), Лапушанка.

На рацэ: вёска Ятра, сажалкі каля вёсак Круцілавічы і Стараельня.

Назва

Назва балцкага паходжання, згодна з К. Бугам адпачатная назва мела выгляд Aitra і адпавядае назве р. Aitra на захадзе Літвы. Звязана з літоўскім aitrus “палкі, гарачы”.[2]

Зноскі

  1. 1 2 3 ЭПБ, 1986
  2. Kazimieras Būga. Aistiškosios kilmės Gudijos vietovardžiai // Tautos ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 2š.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Дзятлаўскага раёна
Катэгорыя·Прытокі Моўчадзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі Навагрудскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных