Я́ськаўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Яськаўшчына.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Сутоцкага і Калышкаўскага сельсаветаў[1]. 23 верасня 2020 года скасаваны вёскі Тупікі і Шлехава[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 887 чалавек[3], з іх 85,3 % — беларусы, 12,5 % — рускія, 0,9 % — украінцы[4].