Я́севіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пліскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Ясевічы.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Пліскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Каралевіцкага і Зашчэсленскага сельсаветаў[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 15 кастрычніка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Галубіцкага сельсавета[2].