wd wp Пошук:

Ярэн

Ярэн — адміністрацыйная акруга ў Науру. У сувязі з тым, што гарады, як форма рассялення ў гэтай краіне, адсутнічаюць, часам указваецца як сталіца краіны, таму што ў гэтай акрузе размешчаны будынак парламента. Тамсама месцяцца паліцыя і Міжнародны аэрапорт Науру. Ёсць таксама станцыя спадарожнікавай сувязі, невялікае падземнае возера Мокуа-Вел, злучанае з сістэмой пячор Мокуа.

Размяшчэнне возера Мокуа-Вел (на нямецкай мове)

Тэрыторыя акругі Ярэн складае выбарчую акругу Ярэн, ад якой у парламент Науру выбіраюцца два прадстаўнікі.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. http://www.spc.int/prism/nauru/PublicDocuments/Census/Nauru_2011_Census_Report_FINAL.pdf
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сталіцы дзяржаў
Катэгорыя·Сталіцы Акіяніі
Катэгорыя·Акругі Науру
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных