wd wp Пошук:

Яраслаў Пятровіч Мартынюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мартынюк. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Яраслаў Мартынюк (нар. 20 лютага 1989, Вінніца, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца харкаўскага «Металіста 1925».

Клубная кар’ера

Пачаў займацца футболам у родным горадзе Вінніца. Затым вучыўся ў львоўскім вучылішчы фізічнай культуры, дзе трэнерам быў Алег Родзін.

У чэмпіянаце Украіны дэбютаваў 19 лістапада 2006 года ў матчы «Чарнаморац»«Карпаты» (1:0), выйшаўшы на замену на 84 хвіліне. Да канца другой паловы сезона 2012/13 гуляў на правах арэнды за кіеўскі «Арсенал». Дэбютаваў у першым жа матчы вясновай часткі сезона ў гульні супраць днепрапятроўскага «Дняпра». У студзені 2015 года разарваў кантракт з «Карпатамі» і пакінуў каманду ў статусе свабоднага агента[2].

23 лютага 2015 года пасля прагляду падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[3]. Сезон 2015 распачаў асноўным апорным паўабаронцам гарнякоў, але пазней страціў месца ў складзе, стаў толькі выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона кантракт з паўабаронцам было вырашана не падаўжаць, і ў лістападзе 2015 года Мартынюк пакінуў «Шахцёр»[4].

У сакавіку 2016 года далучыўся да ўзбецкага «Алмалыка», а ў ліпені 2016 года стаў іграком кіпрскага «Эрміса», дзе выступаў на працягу трох гадоў. У ліпені 2019 года вярнуўся ва Украіну, далучыўшыся да першалігавага львоўскага «Руха», якому дапамог выйсці ў Прэм’ер-лігу.

У ліпені 2022 года перайшоў у харкаўскі «Металіст 1925».

Міжнародная кар’ера

У 2005—2008 гадах выступаў за юнацкія зборныя Украіны розных узростаў. У 2008 годзе выклікаўся таксама ў моладзевую зборную Украіны, але так і не з’явіўся на полі.

Зноскі

  1. Yaroslav Martynyuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Мартинюк залишив «Карпати»
  3. Джурабаев и Мартынюк подписали соглашения с “Шахтером”
  4. Футбол. Афанасьев, Чович и Мартынюк покинули солигорский “Шахтер”
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Металіст 1925 Харкаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Львоў
Катэгорыя·Ігракі ФК Карпаты Львоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Кіеў
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Эрміс Арадыпу
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Ігракі ФК АГМК
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Карпаты-2 Львоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вінніцы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта