wd wp Пошук:

Ян Шванкмаер

Ян Шванкмайер (чэшск. Jan Svankmajer, нар. 4 верасня 1934 г) - чэшскі рэжысёр, аніматар, сцэнарыст, мастак, скульптар. Прадстаўнік незалежнага кінематографа, псіхалагічнага сюррэалізма ў кіно, майстар лялечнай і пластылінавай анімацыі. Фільмы Шванкмайера “Сон Аленкі”, “Вар’яцтва” зрабіліся культавымі.

Біяграфія

Ян Шванкмайер

Нарадзіўся 4 верасня 1934 г. у Празе, дзе жыве і сёння. У 1950-54 гг. атрымаў адукацыю ў пражскім Вышэйшым мастацка-прамысловым вучылішчы, у 1956-58 гг. - на тэатральным факультэце пражскай Акадэміі прыгожых мастацтваў. З 1958 г. робіць калажы, займаецца малой скульптурай, графікай, тактыльнымі аб’ектамі. З 1964 г. знімае кароткаметражныя фільмы, працуючы пры гэтым як рэжысёр, сцэнарыст і мастак. Супрацоўнічае з кінастудыяй “Барандоў”, а таксама з пражскімі тэатрамі “Латерна магіка”, “На Забрадпі”, “Семафор”, “Чірногерні клуб” у якасці мастака. У сярэдзіне 1960-х гг. эксперыментуе ў стварэнні датыкальных эфектаў з дапамогай візуальных рэчаў. З 1970 г. - адзін са стваральнікай групы сюррэалістаў у Чэхаславакіі. За наступныя 40 гадоў здымае 6 поўнаметражных фільмаў і некалькі дзесяткаў кароткаметражных ігравых і анімацыйных стужак.

Сярод асноўный тэмаў творчасці Шванкмайера - уласная свабода чалавека ў сучасным грамадстве, права быць самім сабою. Творчыя сродкі - фантастычныя падзеі і історы, яскрава выкананыя з дамапогай лялечнай і пластылінавай анімацыі; атмасфера сна, кашмара. Правобразамі многіх матываў творчасці з’яўляюцца дзіцячыя фобіі, сэксуальныя прыхільнасці ці парушэнні, псіхічныя анамаліі. Аказаў уплыў на станаўленне творчасці Ціма Бёртана, Тэры Гіліама, братоў Куай. Кожная новая праца Яна Шванкмайера робіцца падзеяй у свеце анімацыі.

Поўнаметражныя працы

Кароткаметражныя працы

Зноскі

  1. Evidence zájmových osob StB (EZO)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Празе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 верасня