wd wp Пошук:

Ян Францавіч Пярно

Ян Францавіч Пярно (26 лістапада (8 снежня) 1888, маёнтак Скрале, Рыжскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя (цяпер Латвія) — 20 красавіка 1951) — удзельнік барацьбы за ўсталяванне бальшавіцкай улады ў беларускіх губернях.

Біяграфія

Скончыў 9 класаў валасной школы. Вясной 1906 зблізіўся з сацыял-дэмакратамі, удзельнічаў у рэвалюцыйным руху. У 19061908 працаваў на фабрыцы «Рэсора» ў Рызе, вучыўся ў вячэрнім нямецкім рамесным вучылішчы. З 1908 працаваў настаўнікам, экстэрнам здаў экзамены на званне настаўніка пачатковых народных вучылішч.

З 1914 у арміі, вёў рэвалюцыйную агітацыю на Заходнем фронце, з 1915 член Латышскай сацыял-дэмакратычнай групы ў Мінску. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 член выканкома Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў і член Мінскага камітэта РСДРП(б). У кастрычніку 1917 камісар зброевых майстэрняў 10-й арміі, з яго дапамогай узброены 1-ы рэвалюцыйны полк імя Мінскага Савета. Са студзеня 1919 член бюро Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б) і выканкома Саветаў Заходняй вобласці Мінскана губернскага ВРК, у Мінскім губернскім харчовым камісарыяце. З 29 красавіка 1919 у складзе Арганізацыйнага бюро ЦК КП(б)ЛіБ. З сярэдзіны 1919 на партыйнай рабоце ў Смаленску. З 28 лютага па 5 лістапада 1921 старшыня Смаленскага губернскага выканаўчага камітэта, зыдучы з гэтай пасады па стане здароўя. Працягваў партыйную і гаспадарчую працу ў Маскве і Якуцку. З красавіка 1933 працаваў у жывёлагадоўчай галіне. З лістапада 1937 — на пенсіі.

Пахаваны ў калумбарыі Новадзявочых могілак

Працы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Памерлі ў 1951 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 20 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Латвіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 снежня
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Бальшавікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Цэнтральнага бюро КП(б)Б
Катэгорыя·Члены РСДРП
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ліфляндскай губерні
Катэгорыя·Старшыні Смаленскага абласнога выканаўчага камітэта