wd wp Пошук:

Ян Тысоўскі

Ян Юзаф Тысоўскі (польск.: Jan Józef Tyssowski; 8 сакавіка 1811, Тарнаў5 красавіка 1857, Вашынгтон) — польскі палітычны дзеяч, лідар Кракаўскага паўстання.

Біяграфія

Тысоўскі нарадзіўся ў Тарнаве 8 сакавіка 1811 года[6]. У маладосці прымаў удзел у лістападаўскім паўстанні, затым удзельнічаў у падпольных арганізацыях, змагароў за незалежнасць у Галіцыі. 21 лютага 1846 года, пасля пачатку паўстання ў Кракаве, увайшоў[7][8][8] у склад Нацыянальнага ўрада Польшчы, а з 24 лютага па 3 сакавіка быў дыктатарам паўстання. З-за сялянскіх хваляванняў, па ўзгадненні з кракаўскай зямельнай арыстакратыяй, імкнуўся да абмежавання баявых дзеянняў. Пагражаў расійска-аўстрыйскаму войску сялянскім паўстаннем[7][8], адмовіўся ад капітуляцыі ў Кракаве перад аўстрыйскай арміяй, толькі пасля выхаду з горада ён вырашыў правесці з прусакамi перамовы аб умовах капітуляцыі[9]. У рэшце рэшт пайшоў з 1500 жаўнерамі да Прусіі[7][8] і быў інтэрнаваны разам з паўстанцамі ў раёне Новай Беруні[9] на год, пасля чаго атрымаў дазвол на выезд у ЗША. У ЗША арганізаваў Польскае Дэмакратычнае Таварыства ў Амерыцы[7][8]. Памёр 5 красавіка 1857 года ў Вашынгтоне, акруга Калумбія.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132845237 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 мая 2014.
  2. 1 2 Jan Tyssowski // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Dr. Constant v. Wurzbach Tyssowski, Joseph // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 48. — S. 188.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132845237 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 снежня 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132845237 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. Tyssowski Jan Józef Архівавана 2 кастрычніка 2013. W: Encyklopedia PWN [on-line]. Wydawnictwo Naukowe PWN. [dostęp 2013-09-27] (польск.)
  7. 1 2 3 4 Tyssowski Jan Józef Архівавана 4 сакавіка 2016. W: Encyklopedia WIEM [on-line]. Onet. [dostęp 2013-09-27] (польск.)
  8. 1 2 3 4 5 Ewa Michałowska Walkiewicz: Jan Józef Tyssowski - Dyktator powstania krakowskiego Polish Pages, Inc. [dostęp 2013-09-27] (польск.)
  9. 1 2 Koniec powstania krakowskiego — złożenie broni przez oddział Jana Tyssowskiego. W: Muzeum Historii Polski [on-line]. Muzeum Historii Polski. [dostęp 2013-09-27] (польск.)
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітыкі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1811 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тарнаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1856 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Вашынгтоне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 5 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1857 годзе