wd wp Пошук:

Ян Сухадольскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сухадольскі. Ян Сухадо́льскі (польск.: Jan Suchodolski) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага. Скарбнік літоўскі, удзельнік Чатырохгадовага Сойма і паўстання 1794 года.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Сухадольскіх герба «Слепаўрон». Сын Антонія Сухадольскага і Тэрэзы з Быхаўцаў.

У 1790 годзе пры падтрымцы бацькі выбіраецца на другую кадэнцыю Чатырохгадовага Сойма ад Ваўкавыскага павета. У тым жа годзе становіцца скарбнікам літоўскім. Удзельнік паўстання 1794 года. У 1795 годзе ўваходзіў у склад Скарбовай Дэпутацыі Надзвычайнага Урада Вялікага Княства Літоўскага.

Сям’я

Быў жанаты з Тэкляй з Даўнаровічаў. Меў сыноў: Януара, які стаў вядомым мастаком, Райнольда, які стаў паэтам, Валенція, Казіміра і Яцака. А таксама дачок — Марыю і Саламею.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 3 кастрычніка 2016.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сухадольскія герба «Слепаўрон»
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Скарбныя
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1794 года