wd wp Пошук:

Ян Санціні

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Санціні.

Пераборлівае спалучэнне готыкі і барока — абацтва ў Кладрубах

Ян (Джавані) Блазнот Санціні-Айхль (16771723) — чэшскі архітэктар італьянскага паходжання, адзін з самых своеасаблівых прадстаўнікоў цэнтральнаеўрапейскага барока.

Біяграфія

Санціні нарадзіўся ў Празе, куды яго дзед перабраўся з Італіі. Напачатку кар’еры ён займаўся аднаўленнем правінцыйных гатычных храмаў, разбураных за гады Трыццацігадовай вайны. Дэталёвае веданне прыёмаў сярэднявечнай готыкі спалучалася ў яго з цікавасцю да найбольш радыкальных эксперыментаў майстроў італьянскага барока, а менавіта Бараміні і Гварыні.

Сучаснікі лічылі Санціні «белай варонай», з прычыны таго, што кожную замову ён вырашаў па-свойму і цураўся пракладзеных сцежак барочнай традыцыі. Яго прыхільнасць да ўскладненых геаметрычных рашэнняў і своеасаблівага сімвалізму зрабіла яго улюбёным архітэктарам манаскіх ордэнаў.

Шэдэўрам яго лічыцца паломніцкі касцёл Святога Яна Непамуцкага, які нагадвае ў плане зорку. Касцёл прызнаны помнікам Сусветнай спадчыны чалавецтва. Са свецкіх пабудоў Санціні найбольш вядомы палац-замак Кінскіх у Хлумцы. Санціні памёр у 46 гадоў, не пакінуўшы пасля сабе вучняў.

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. 1 2 3 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Johann Blasius Santini-Aichl // Structurae — Ratingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Union List of Artist Names — 2010. Праверана 25 кастрычніка 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лютага
Катэгорыя·Архітэктары Чэхіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Архітэктары барока
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 7 снежня
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Празе
Катэгорыя·Памерлі ў 1723 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1677 годзе