wd wp Пошук:

Ян Самуэль Бекер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бекер.

Ян Самуэль Бекер — саксонскі архітэктар 2-й паловы XVIII стагоддзя[1], вучань Яна Зігмунта Дэйбля. Працаваў у князёў Сапегаў.

Біяграфія

Нарадзіўся на пачатку 1730-х у Саксоніі. Магчыма, навучаўся ў майстэрні дрэздэнскага архітэктара І. К. Кнёфеля(ням.) бел., пасля якой быў прыняты ў Саксонскі будаўнічы дэпартамент.

У сярэдзіне XVIII стагоддзя з’явіўся ў ВКЛ. З 60-х гадоў працаваў у князёў Сапегаў[2].

Паводле інвентара 1793 года вядома, што за Бекерам лічылася аднапавярховая драўляная хата ў Ружанах, а апошняе дакументальнае пацверджанне яго пражывання тут датавана 1808 годам. Апошнія пенсійныя выплаты здзейсненыя ў Мінску, дзе, магчыма, і памёр дойлід.

Творчасць

Пабудаваў палац у в. Дзярэчын Зэльвенскага раёна (178687, сумесна з архітэктарам Л. Гуцэвічам), займаўся перабудовай палацавага комплексу (1784-86), Ружанскага Троіцкага касцёла дамініканцаў, Ружанскай Петрапаўлаўскай царквы базыльянаў і пабудова корпуса кляштара пры ёй (усе ў г. п. Ружаны Пружанскага раёна)[1][3]. За сваю працу над палацам архітэктар атрымаў ад Сапегаў пажыццёвую пенсію ў 2160, а пасля ў 2520 злотых[4].

Сярод яго іншых прац касцёл Св. Станіслава(літ.) бел. ў Няміраве(польск.) бел.. Акрамя праекта перабудовы ружанскіх уладанняў Сапегаў, захаваліся таксама і праекты для іх уладанняў у Вільні, Высокім, Дзярэчыне, Крыстыянпалі[5]. Дзякуючы Самуэлю Бекеру палацава-паркавае мастацтва на Беларусі дасягнула якаснага еўрапейскага ўзроўня, а яго творы сталі ўзорам беларускага класіцызму[6].

Зноскі

  1. 1 2 Беккер Ян Самуэль // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 48. — 737 с.
  2. Dzien trzeci w Rozanach. Праверана 31 мая 2012.
  3. БЕКЕР Ян Самуэль
  4. История Ружан (XVIII в.) (руск.) . Праверана 31 мая 2012.
  5. Вёска Крыстыянпаль знаходзілася, па словах былога дырэктара Пружанскага палацыка Руслана Кнігі, кіламетрах у двух ад Ружан і была спаленая падчас Вялікай Айчыннай вайны гітлераўцамі ў ліку іншых вёсак Пружаншчыны. - В поисках Юзефа Крашевского. Записки журналиста Руслана Гусева (руск.)
  6. Ірына Мароз. Прыдворны архітэктар // Дзедзіч. — люты 2012. — № 2, 71. — С. 9.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саксоніі
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1730-я гады
Катэгорыя·Архітэктары Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў