wd wp Пошук:

Ян Рогач з Дубы

Статуя Рогачу з Дубы ў адным з паркаў Прагі

Ян Ро́гач з Ду́бы (чэшск.: Jan Roháč z Dubé, каля 1380 — 9 верасня 1437, Прага) — дзеяч гусіцкага руху, кіраўнік табарытаў (г. зв. гетман) з 1421 года, паплечнік Яна Жыжкі.

Біяграфія

Ян Рогач паходзіў з шляхецкага роду. Па смерці Яна Жыжкі ўзначаліў табарытаў, радыкальна настроеную плыню гусітаў.

Пасля паражэння Пракопа Голага каля Ліпанаў (1434) стаў на чале рэшты войска ў змаганні супраць Жыгімонта Люксембургскага.

У 14361437 гг. кіраваў абаронай крэпасці Сіян. 6 верасня 1437 быў захоплены венгерскімі наймітамі і праз тры дні з 52 паплечнікамі пакараны смерцю ў Празе на Старамесцкай плошчы.

Ушанаванне памяці

У 1947 годзе рэжысёр Уладзімір Борскі (чэшск.: Vladimír Borský) зняў пра Яна Рогача з Дубы першую каляровую чэхаславацкую кінастужку.

Ягоным імем названая вуліца на Жыжкаве ў Празе.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў 1437 годзе
Катэгорыя·Военачальнікі Чэхіі
Катэгорыя·Павешаныя
Катэгорыя·Памерлі 9 верасня
Катэгорыя·Гусіты
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1380 годзе
Катэгорыя·Зняволеныя, пакараныя смерцю
Катэгорыя·Асобы