wd wp Пошук:

Ян Павал Нагель

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нагель.

Ян Павал Нагель, сапраўднае імя — Хорст (н.-луж.: Jan Pawoł Nagel, 8 мая 1934, Лоза, Германія21 мая 1997, Лічэн, Германія) — лужыцкі кампазітар і грамадскі дзеяч. Старшыня лужыцкай культурна-грамадскай арганізацыі «Домавіна» (1991-1992).

Біяграфія

Нарадзіўся 8 мая 1934 года 8 мая 1934 года ў лужыцкай сялянскай сям’і. Музычную адукацыю пачаў у музычнай школе Гёрліца. Працягнуў адукацыю ў Нямецкай вышэйшай музычнай акадэміі ў Берліне. Навучаўся ў магістратуры ў класе Рудольфа Вагнера-Рэгені ў Нямецкай акадэміі мастацтваў. З 1964 года на працягу двух гадоў быў дырэктарам хору пры Дзяржаўным ансамблі лужыцкай народнай культуры ў Баўтцэне і кіраўніком ансамбля Лужыцкай вышэйшай музычнай школы ў Котбусе. Потым працаваў пазаштатным кампазітарам. У 1968 годзе змяніў сваё імя на Ян Павал. Быў старшынёй рабочай групы лужыцкага музыказнаўства. У 1991 годзе быў абраны старшынёй культурна-грамадскай арганізацыі «Домавіна». З 1991 года супрацоўнічаў з музычным выдавецтвам «ENA-Musikverlag».

Памёр 21 мая 1997 года пасля працяглай хваробы ў вёсцы Лічэн.

Сачыненні

Спалучаў у сваіх творах матывы лужыцкай народнай музычнай культуры з музыкай XX стагоддзя. Работы Яна Павала Нагеля неаднаразова запісваліся для радыё і кампакт-дыскаў. У 1998 гады выдаў аўтабіяграфію на нямецкай мове «Kindheit in Litschen».

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12195045X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12195045X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Лужыцкія грамадскія дзеячы
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саксоніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Саксоніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Памерлі 21 мая
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Саксоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага