Ян Мостарт (нідэрл.: Jan Mostaert; каля 1475, Харлем — 1555, там жа) — нідэрландскі жывапісец эпохі Адраджэння. Вядомасць атрымаў у асноўным пераважна дзякуючы сваім рэлігійнымі сюжэтам і партрэтам.
Упершыню згадваецца ў 1498 у сувязі з жаніцьбай і пакупкай дома ў родным горадзе. Адным з самых вядомых яго твораў стаў «Пейзаж з эпізодам заваявання Амерыкі». Ян Мостарт быў прызначаны «painctre aux honneurs» (жывапісцам з адзнакай) Маргарытай Аўстрыйскай, губернатарам Габсбургскіх Нідэрландаў, але ў выніку, Ян Мостарт не стаў прыдворным мастаком Маргарыты.
Тэмы гэтай старонкі (10):