wd wp Пошук:

Ян Ласовіч

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Ян Ласовіч (? — 6 лютага 1481, Вільня) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп луцкі1463) і віленскі1468).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Вільні, паходзіў з мяшчанскага (паводле Яна Длугаша) або шляхецкага роду гербу «Сыракомля» (паводле пазнейшых даследчыкаў). Імаверна, навучаўся ў Кракаўскім універсітэце, быў канонікам віленскім.

24 студзеня 1463 высвечаны на біскупа луцкага. Перанёс рэзідэнцыю біскупаў Луцкай дыяцэзіі ў мястэчка Порхаў (цяпер Янаў-Падляскі). Уваходзіў у склад Рады Вялікага Княства Літоўскага. 4 мая 1468 пасвечаны на біскупа віленскага.

Апекваўся пашырэннем сеткі парафій, асвяціў шматлікія новыя касцёлы. Займаўся гаспадарчай дзейнасцю. Браў удзел у знешняй палітыцы дзяржавы, асабліва ў адносінах з Тэўтонскім ордэнам[1].

Зноскі

  1. Krzysztof Rafał Prokop. Sylwetki biskupów łuckich. — Biały Dunajec — Ostróg, 2001.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Біскупы луцкія
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Біскупы віленскія
Катэгорыя·Луцкая дыяцэзія
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XV стагоддзі