wd wp Пошук:

Ян Вэнжык

Ян Вэ́нжык (Вонжык) (польск.: Jan Wężyk; 1575, Воля Вэнжыкова — 27 мая 1638, Ловіч) — рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, біскуп пшамысльскі (1619—1624), архібіскуп пазнаньскі (1624—1627), архібіскуп гнезненскі і прымас Польшчы (16271638), інтэррэкс, часовы глава Рэчы Паспалітай у перыяд міжкаралеўя (16321633), каралеўскі сакратар, духоўны пісьменнік. Доктар абодвух правоў.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду герба «Вонжык». Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Калішы, затым у Кракаве, потым — у 7 гадоў у Рыме. Атрымаў навуковую ступень доктара абодвух правоў.

Па вяртанні ў Польшчу хутка падняўся па кар’ернай лесвіцы духоўнай іерархіі. Быў архідыяканам Любліна, канонікам у Кракаве, прарэктарам сандамірскім.

З 1614 — архідыякан у Варшаве. Служыў сакратаром караля Жыгімонта III Вазы, спецыялізаваўся на італьянскіх справах.

У 1619 г. быў прызначаны біскупам пшамысльскім, у 1624 — біскупам пазнаньскім, у 1626 г. стаў гнезненскім архібіскупам і прымасам Рэчы Паспалітай, і ў гэтым сане заставаўся да сваёй смерці ў 1638 г. На гэтай важнай пасадзе ён прымаў дзейны ўдзел і ў палітычным жыцці дзяржавы. Быў актыўным праціўнікам караля Жыгімонта III у справе абрання на маскоўскі прастол яго сына каралевіча Уладзіслава IV.

Быў вядомы і як царкоўны пісьменнік. З сачыненняў яго найбольш вядомыя:

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Біскупы пазнаньскія
Катэгорыя·Прымасы Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Ловічы
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Лодзьскім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі ў 1638 годзе
Катэгорыя·Памерлі 27 мая
Катэгорыя·Дактары абодвух правоў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1575 годзе
Катэгорыя·Біскупы пшамысльскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Інтэррэксы Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лодзьскім ваяводстве
Катэгорыя·Архібіскупы гнезненскія
Катэгорыя·Канонікі кракаўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лодзьскім ваяводстве