wd wp Пошук:

Ян Білевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Білевіч. Ян Біле́віч (? — пасля 1546) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Білевічаў герба «Магіла», сын Станіслава.

Намеснік жамойцкі, цівун дырвянскі і біржанскі. Стаў першым паслядоўнікам вучэння Марціна Лютэра ў Вялікім Княстве Літоўскім. Гэтаму садзейнічалі яго сувязі з прускім герцагам Альбрэхтам, на службу да якога ў 1543 быў прыняты яго сын Мікалай (па пратэкцыі віленскага ваяводы Я. Ю. Глябовіча). Па даручэнні герцага Ян апекаваўся першым тэолагам-лютэранінам у Вялікім Княстве Літоўскім А. Кульвяцом. У 1546 годзе герцаг прасіў Яна знайсці некалькі вучоных мужоў, што ведалі літоўскую мову, для заснавання ў Прусіі евангелічных парафій для літоўцаў. Сярод пасланых у Прусію Янам дзеячаў, відаць, быў і М. Мажвідас.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Білевічы
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Білевічы
Катэгорыя·Цівуны бяржанскія
Катэгорыя·Постаці вялікалітоўскага пратэстанцтва
Катэгорыя·Цівуны Вялікіх Дырвян
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы