wd wp Пошук:

Ян Блокхёйсен

Ян Блокхёйсен (нідэрл.: Jan Blokhuijsen, нар. 1 красавіка 1989) — канькабежац з Нідэрландаў. Чэмпіён свету ў каманднай гонцы (2012). Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 у Ванкуверы ў каманднай гонцы, віцэ-чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2014 на дыстанцыі 5000 м, двойчы бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету, двухразовы срэбны прызёр чэмпіянату Еўропы.

Біяграфія

Першапачаткова бегаў як на каньках, так і на роліках, дзе перамагаў у юніёрскіх спаборніцтвах у Нідэрландах і ў Еўропе. Пазней сканцэнтраваўся на канькабежным спорце. У 2008 годзе выйграў чэмпіянат свету сярод юніёраў.

На Алімпіядзе ў Ванкуверы заняў 9-е месца на дыстанцыі 5000 м і стаў бронзавым прызёрам у каманднай гонцы сумесна са Свенам Крамерам, Маркам Тэйтэртам і Сімонам Кейперсам. У забегу за 3-е месца каманда Нідэрландаў ўстанавіла Алімпійскі рэкорд.

Праз год у 2011 годзе стаў срэбным прызёрам чэмпіянату Еўропы (прайграў Івану Скобраву) і бронзавым прызёрам чэмпіянату свету ў класічным мнагабор’і. На чэмпіянаце свету па асобных дыстанцыі ў Інцэле заняў трэцяе месца ў каманднай гонцы.

У 2012 годзе зноў стаў срэбным прызёрам чэмпіянату Еўропы (саступіў Свену Крамеру), стаў другім на чэмпіянаце свету ў класічным мнагабор’і і чэмпіёнам свету ў каманднай гонцы, разам з Кунам Вервеем і Свенам Крамерам.

У 2013 годзе трэці раз запар узяў срэбра чэмпіянату Еўропы. На чэмпіянаце свету выступіў менш удала (11-е месца), як высветлілася пазней, спад адбыўся з-за кішачнай інфекцыі (інфекцыйны монануклеёз).[1] У сакавіку 2013 года пасля канфлікту з трэнерам Герардам Кемкерсам абвясціў аб сыходзе з каманды TVM, у якой ён некалькі гадоў трэніраваўся разам са Свенам Крамерам, па заканчэнні сезона.[2]

Навучаецца ва Універсітэце Гронінген.

Зноскі

  1. Blokhuijsen had Pfeiffer, Kemkers boos Архівавана 9 сакавіка 2013. // schaatsen.nl/ANP 04-03-2013 (гал.)
  2. Blokhuijsen na dit seizoen weg bij TVM // ANP/schaatsen.nl 11-03-2013 (гал.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года
Катэгорыя·Канькабежцы паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лангедэйку
Катэгорыя·Канькабежцы Нідэрландаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
Катэгорыя·Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
Катэгорыя·Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 красавіка