wd wp Пошук:

Ян Андрушэвіч

Ян Андрушэвіч (пачатак XVI ст. — каля 1567) — вялікалітоўскі рэлігійны і дзяржаўны дзеяч, паэт-лацініст. Канонік віленскі, біскуп кіеўскі і луцкі.

Аўтар дыдактычна-рэлігійнай паэмы «Gens Lituana olim…» (каля 1543) пра легендарнае забойства ў Вільні 14 францысканскіх манахаў у перыяд княжання Альгерда (1345—1377). Галоўны змест і пафас паэмы ў апалагетычна-хрысціянскай тэндэнцыйнасці, дыдактызме, асуджэнні братазабойстваў.

Літаратура

Папярэднік:
Валяр’ян Пратасевіч
Біскуп луцкі
15551567
Пераемнік:
Віктарын Вярбіцкі
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1567 годзе
Катэгорыя·Біскупы кіеўскія
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Канонікі віленскія
Катэгорыя·Біскупы луцкія
Катэгорыя·Лацінамоўныя паэты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты Вялікага Княства Літоўскага