.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Ян Анджэй Юзаф Борх (1713 — 3 кастрычніка 1780) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
З шляхецкага роду Борхаў герба «Тры каўкі», сын Ежы Готарда, палкоўніка войска Вялікага Княства Літоўскага, суддзі земскага інфлянцкага (1683—1722), пляменнік Фабіяна Казіміра.
Абіраўся паслом на соймы 1735, 1746, 1758, 1760, 1761, 1762 і 1764. Падкаморы (1744—1765) і ваявода інфлянцкі (1765—1767), падканцлер каронны (1767—1780) і канцлер вялікі каронны (1780). Трымаў Люцынскае староства.
Падтрымліваў караля і вялікага князя Аўгуста Саксонскага, выступаў за абранне яго сына Караля на Курляндскі сталец, дзеля чаго ездзіў з дыпламатычнай місіяй у Маскву ў 1763.