wd wp Пошук:

Ян Альбрэхт Радзівіл

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Ян Радзівіл. Ян Альбрэхт Радзівіл (1591 — 1626) — вялікалітоўскі магнат, 2-гі ардынат клецкі. Староста ўпіцкі (1621—1626).

Біяграфія

Паходзіў з алыцка-нясвіжскай галіны роду Радзівілаў, сын вялікага маршалка літоўскага Альбрэхта Радзівіла і курляндскай прынцэсы Ганны Кетлер. У 1592 годзе бацька памёр, выхоўваўся і атрымаў адукацыю пад апекай маці.

У 1609 годзе ажаніўся з княжной Лавініяй Карэцкай, атрымаў пасагам уладанні ў Кіеўскім ваяводстве. У 1609 годзе заснаваў шпіталь пры клецкім касцёле Святой Тройцы, які ўтрымліваў за свой кошт. У 1621—1623 гадах браў удзел у вайне Швецыі з Рэччу Паспалітай (1621—1626). У 1621 годзе атрымаў урад старосты ўпіцкага.

Значную ўвагу надаваў разбудове Клецка, былі перабудаваны Высокі і Дольны замкі. На Дольным замку пабудаваны 2 княжацкія палацы, будынак суда. Браў удзел у разборы і вырашэнні памежных спрэчак паміж іншымі магнатамі і сваякамі.

Казанне на ўгодкі смерці князя Яна Альбрэхта 15 красавіка 1627 года ў клецкім касцёле прамовіў віленскі ксёндз-бернардынец Адам Львавецыюш, потым яно выйшла ў Вільні асобным выданнем[2].

Сям’я

У шлюбе з княжной Лавініяй, дачкой князя Іахіма Карэцкага, меў трох дзяцей:

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Lwoweciusz A. Kazanie na rocznicy… Jana Albrichta Radziwiła… miane w kościele Kleckim d. 15 kwetnia r. 1627 przez Adama Lwoweciusza, zakonu Franczyszka ś. oyców Bernardynów. [Vilna] 1627. [37] p.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Ардынаты клецкія
Катэгорыя·Памерлі ў 1626 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Род Радзівілаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1591 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Старосты ўпіцкія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы