Ян Уладзіслаў Сангушка (? — 1652) — рэчыпаспалітаўскі арыстакрат. Войт магілёўскі, староста суражскі.
З ковельскай галіны княжацкага роду Сангушкаў, сын віцебскага ваяводы Сямёна Самуэля Сангушкі і яго першай жонкі Ганны з Завішаў.
Жанаты з Ганнай з Радзівілаў (? — 1659), дачкой 2-га клецкага ардыната Яна Альбрэхта Радзівіла. Меў адзінага сына Гераніма, старосту суражскага.