wd wp Пошук:

Яніна Канстанцінаўна Дзямідчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзямідчык. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скуратовіч. Яніна Канстанцінаўна Дзямі́дчык (у дзявоцтве Скурато́віч; нар. 27 снежня 1930, в. Слабада, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі работнік сельскай гаспадаркі (кіраўнік ільнаводчага звяна), Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны засталася на часова акупіраванай тэрыторыі, працавала ў бацькоўскай гаспадарцы. Пасля вызвалення раёна працягнула вучобу і скончыла пяць класаў школы.

У 1946 годзе пачала працаваць у мясцовым калгасе імя С. М. Будзёнага (з 1958 калгас «1 Мая»). Актыўна ўдзельнічала ў аднаўленні гаспадаркі, разбуранай у перыяд нямецкай акупацыі. Была занята на розных работах у паляводстве, затым перайшла ў адно з ільнаводчых звёнаў, якія былі створаны ў калгасе.

Ініцыятыўная і адказная працаўніца, добры арганізатар, у 1960 годзе узначаліла льнаводчае звяно. Каб як мага лепш авалодаць прафесіяй мэтанакіравана занялася самаадукацыяй. Па вечарах наведвала заняткі ў агранамічным гуртку, знаёмілася з публікацыямі вядомых ільнаводаў, навукоўцаў-аграномаў. У кароткі тэрмін ільнаводы звяна на чале з Я. К. Скуратовіч здолелі дасканала авалодаць майстэрствам вырошчвання гэтай селькагаспадарчай культуры. Неаднаразова выходзілі прызёрамі альбо пераможцамі штогадовага сацыялістычнага раённага спаборніцтва. У завяршальным годзе сямігодкі імі было сабрана па 6 цэнтнераў валакна і 8 цэнтнераў насення льну з кожнага гектара.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 красавіка 1966 года за поспехі, дасягнутыя ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак ільну, было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Неаднаразова прымала ўдзел у працы Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі СССР, была ўзнагароджана дыпломамі Галоўнага выставачнага камітэта. З 1978 года загадвала пунктам па водпуску кармоў на жывёлагадоўчай ферме. У 1994 годзе выйшла на заслужаны адпачынак.

Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1967—1971), Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных, была ўзнагароджана ордэнам Леніна, медалямі. У 2007 годзе стала Ганаровым грамадзянінам Смалявіцкага раёна.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 ліпеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Смалявіцкага раёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смалявіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»