wd wp Пошук:

Януарый Янушкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Янушкевіч. Януарый Ян Фердынанд (нар. 30 студзеня 1816 — 1894) — памешчык.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Янушкевічаў герба «Любіч». Нарадзіўся ў сям’і Міхала і Тэклі Сакалоўскай, брат Яўстафія, Рамуальда і Адольфа.

Пачаткова вучыўся ў Слуцкай гімназіі, працягваў вучобу ў Віленскай гімназіі[1].

Януарый з прычыны малых гадоў не ўдзельнічаў у паўстанні 1831 года. У выніку з усіх братоў ён быў адзіным, хто застаўся пасля паўстання на радзіме. Намаганнямі яго, а таксама маці і сясцёр, маёнтак Дзягільна так і не быў канфіскаваны расійскімі ўладамі і застаўся ў валоданні Янушкевічаў[1].

Яго нашчадкі атрымалі пацверджанне дваранства ў Герольдыі Сената і шырока рассяліліся па Мінскім павеце[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Браты Янушкевічы і тавянізм: складаныя шляхі Вялікай эміграцыі
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Род Янушкевічаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1816 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1894 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы