wd wp Пошук:

Янка Шарахоўскі

Янка Шарахоўскі (Іван Захаравіч Шарахоўскі; 4 сакавіка 1908, Бялынічы, Магілёўская вобласць6 красавіка 1973, Мінск) — беларускі празаік, крытык, літаратуразнавец.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1925-1927 гг. вучыўся ў Магілёўскім педагагічным тэхнікуме, у 1931 г. скончыў Ленінградскі гісторыка-лінгвістычны інстытут. Працаваў у рэдакцыях часопіса «Чырвоная Беларусь», газеты «Літаратура і мастацтва», часопіса «Полымя рэвалюцыі». У 1938-1941 гг. вучыўся ў аспірантуры пры Мінскім педагагічным інстытуце. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ваяваў пад Масквой, на Бранскім, 2-м Прыбалтыйскім, Ленінградскім франтах як камандзір узвода, з 1943 г. - інструктар франтавой газеты. Пасля вайны - адказны сакратар часопіса «Полымя» (1946-1948), галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1948-1957), намеснік міністра культуры БССР (1957-1959), галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» (1959-1961), дырэктар Літаратурнага музея Янкі Купалы (1961-1968).

Творчасць

У друку пачаў выступаць як паэт, а з 1931 г. — як крытык і літаратуразнавец. Выдаў кнігі пра жыццё і творчасць Янкі Купалы «Янка Купала» (1962), «Пясняр народных дум» (1970 — дарэвалюцыйны перыяд, 1976 — савецкі перыяд).

Аўтар зборнікаў апавяданняў «Срэбраная раніца» (1951), «Сплочаны доўг» (1978), кніжкі апавяданняў для дзяцей «Сердалікавая бухта» (1955).

Пераклаў на беларускую мову раман «Белая бяроза» М. Бубеннава (1949), аповесць «Сляпы музыка» У. Караленкі (1950), раманы «Чэсць змоладу» А. Первенцава (1951), «Рудзін», «Напярэдадні» І. Тургенева (1952), «Аповесць пра дзяцінства» Ф. Гладкова (1952), «Казкі» М. Салтыкова-Шчадрына (1953), «Апавяданні» І. Франка (1956), апавяданне «Лёс чалавека» М. Шолахава (1959) ды інш.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе
Катэгорыя·Крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі 6 красавіка
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага беларускага педагагічнага тэхнікума
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бялынічах
Катэгорыя·Крытыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта