wd wp Пошук:

Янка Гінько

Янка Гінько (3 студзеня 1912 — 1980-я) — беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч. Удзельнік дэсанту батальёна Дальвіц.[1] Адзін з кіраўнікоў Беларускай незалежніцкай партыі.

Біяграфія

Нарадзіўся 3 студзеня 1912 года ў в. Загор’е (пазней была ў складзе Залескай гміны на Дзісненшчыне ў Польскай Рэспубліцы) у праваслаўнай сям’і Піліпа і Анастасіі Гінько. У 1939 годзе скончыў Варшаўскую палітэхніку па спецыяльнасці інжынера геадэзіі. У 1940—1941 гадах працаваў па сваёй спецыяльнасці ва ўсходняй Беларусі.

Пасля пачатка нямецкай акупацыі Янка Гінько працаваў старшынёй Беларускай народнай самапомачы ў Глыбокім. Быў сябрам Цэнтральнага Камітэту падпольнай Беларускай Незалежніцкай Партыі, стаў кіраўніком палітычнай рэферэнтуры БНП, старшыня БНП у Глыбокім. Уступіў да Беларускай краёвай абароны, атрымаў чын лейтэнанта.

У 1944 годзе адмовіўся працаваць намеснікам прэзідэнта Беларускай Цэнтральнай Рады ў Слуцку. 27 чэрвеня 1944 года ўдзельнічаў у Другім Усебеларускім кангрэсе.

Пасля эвакуацыі з Усходняй Прусіі летам 1944 года далучыўся да батальёна «Дальвіц». 17 лістапада 1944 года дэсантаваўся ў раёне Ліды ў групе з Кастусём Шышэям, але яны былі выкінутыя ня ў тым месцы і рэшткі групы пад кіраўніцтвам Кастуся Шышэі далучыліся да польскай Арміяй Краёвай.[2] У снежні таго ж года падчас адной з аблаваў група была разбітая, а Янка Гінько трапіў у палон да НКУС. Праходзіў на працэсе кіраўніцтва Беларускай незалежніцкай партыі у Мінску ў 1946 годзе. Янка Гінько быў асуджаны на 25 гадоў савецкіх канцлагераў.

У 1953 або 1954 годзе трапіў на Інту, працаваў маркшэйдарам (спецыяліст у падземнай геадэзіі) і пазнаёміўся з Пётрай Рашэтнікам. Вызваліўся пасля 1956 года, застаўся працаваць на Інце. Ажаніўся і з дапамогай жонкі атрымаў дазвол на пражыванне ў Маскве. Наведваў Беларусь.

Апошнія гады жыцця моцна хварэў. Памёр у 1980-х гадах.

Літаратура

Зноскі

  1. http://slounik.org/32048.html Біяграфія Янкі Гінько
  2. http://jivebelarus.net/history/new-history/return-of-bnp.html?page=11#lnk12 “Мы - беларускія салдаты…” (Кастусь Шышэя)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскай палітэхнікі
Катэгорыя·Члены Беларускай незалежніцкай партыі
Катэгорыя·Члены Паветрана-дэсантнага спецыяльнага батальёна «Дальвіц»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1980-я гады
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глыбоцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 студзеня
Катэгорыя·Члены Беларускай народнай самапомачы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Беларускай краёвай абароны
Катэгорыя·Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса