wd wp Пошук:

Янелі

Я́нелівозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Друйка, на поўдзень ад вёскі Войса, за 27 кіламетраў у напрамку на паўночны ўсход ад Браслава.

Плошча паверхні 0,2 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Найбольшая глыбіня 4,2 м, сярэдняя 2,7 м. Даўжыня берагавой лініі 1,91 км. Аб’ём вады ў возеры 0,54 млн м³. Плошча вадазбору 1,4 км².

Катлавіна тэрмакарставага тыпу, лопасцевай формы, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 15—17 метраў, стромкія, у ніжняй частцы задзернаваныя, у верхняй — разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя або затарфаваныя, на паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе месцамі сплавінныя, на поўдні і захадзе ўкрыты хмызняком. На поўдні і паўднёвым захадзе забалочаная пойма шырынёй да 250 метраў. Дно да глыбіні 1—1,5 м выслана пяском і апясчаненым глеем, ніжэй — сапрапелем. Зарастае каля 15 % плошчы возера, шырыня паласы расліннасці 15—25 метраў. На паўночным усходзе упадае ручай, на паўднёвым захадзе выцякаюць 2 ручаі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці