wd wp Пошук:

Яловая

Яло́вая[1] (трансліт.: Jalovaja, руск.: Еловая) — вёска ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Хатыніцкага сельсавета. Размешчана за 26 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра горада Ганцавічы, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Малькавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы), на аўтадарозе Ганцавічы — Лагішын.

Насельніцтва

Гісторыя

Паводле перапісу 1897 г. — урочышча Хатыніцкай воласці Пінскага павета Мінскай губерні, 3 двары, 28 жыхароў. У 1909 г. 1 двор, 8 жыхароў.

З сакавіка 1921 г. ў складзе Польшчы, калонія Хатыніцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, у верасні 1921 г. 11 дамоў, 63 жыхары.

З 1939 г. ў складзе БССР, з 15.01.1940 г. ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Хатыніцкім с/с.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 г. да 07.07.1944 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі ў баях з ворагамі ці прапалі без вестак 3 вяскоўцы.

З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці, з 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. ў вёсцы 144 жыхары.

Інфраструктура

Лясніцтва і магазін. Планіровачна складаецца з прамалінейнай, двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з поўначы на поўдзень, з поўдня да яе прымыкае завулак, арыентаваны на паўднёвы захад.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Ганцавіцкага раёна
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Хатыніцкі сельсавет
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы