wd wp Пошук:

Як атрымаць поспех у справах

Як атрымаць поспех у справах (англ.: Taking Care of Business) — амерыканскі камедыйны фільм рэжысёра Артура Гілера, галоўную ролю ў якім сыгралі Джэймс Белушы і Чарлз Гродын. Фільм названы ў гонар аднайменнай песні Рэндзі Бекмана, запісанай канадскім рок-гуртам Bachman–Turner Overdrive (BTO). Фільм таксама вядомы тым, што быў першым сцэнарным творам Джэфры Джэйкаба Абрамса, які пазней быў сярод стваральнікаў серыялу «Згубленыя».

Сюжэт

Асуджаны выкрадальнік самаходаў і зацяты заўзятар бейсбольнага клуба «Чыкага Кабз», Джымі Дворскі (Джэймс Белушы), выйграў квіткі на сусветную серыю клуба. На жаль, у яго засталося некалькі дзён, якія ён павінен адседзець у турме, і нагледавік Фрэнк Тулман (Гектар Элізонда) не дазваляе яму сысці з турмы на нейкі час і вярнуцца. З дапамогай іншых зняволеных Джымі пачынае бунт, каб за гэты час выкрасціся з турмы і ўбачыць гульню. Па дарозе ён знаходзіць нататнік зацятага і беспазваночнага рэкламнага кіраўніка Спэнсера Барнза (Чарлз Гродын), які абяцае ўзнагароду, калі яго знойдуць. Акрамя самога нататніку Джымі знаходзіць і ключ ад шыкоўнае вілы. На наступны дзень Джымі выдае сябе за Барнза, застаючыся ў пляжным доме Малібу Спэнсера, фліртуючы з дачкой боса, нават прымаючы сустрэчу з магнатам японскае харчовае карпарацыі містарам Сакамота (Мака Івамацу).

Крытыка

Фільм атрымаў негатыўныя водгукі, і аглядальніца Керын Джэймс з газеты «The New York Times» пазначыла яго як добры, але маркотны фільм[6][7]. Агрэгатар рэцэнзіяў Rotten Tomatoes мае ў сярэднім 29% пазітыўных водгукаў на аснове 14 рэцэнзіяў.

Зноскі

  1. http://www.imdb.com/title/tt0103035/ Праверана 28 красавіка 2016.
  2. 1 2 3 http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=109610.html Праверана 28 красавіка 2016.
  3. Smith D. Abrams, J.J. // Disney A to Z: The Official Encyclopedia — 1996.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 http://www.imdb.com/title/tt0103035/fullcredits Праверана 28 красавіка 2016.
  5. Lexicon of international films — Zweitausendeins.
  6. «Review/Film; An Adman, His Filofax and a Thief». The New York Times.
  7. «MOVIE REVIEW: ‘Taking Care of Business’ Is Bankrupt of Laughter». Los Angeles Times.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы 1990 года
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы ЗША
Катэгорыя·Фільмы Артура Гілера
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу