wd wp Пошук:

Якуб Обраўскі

Якуб Обраўскі (чэшск.: Jakub Obrovský; 24 снежня 1882, БрноАўстра-Венгрыя — 31 сакавіка 1949, ПрагаЧэхаславакія) — чэхаславацкі мастак, скульптар і графік.

Біяграфія

Мемарыяльная дошка на доме ў Брно, дзе нарадзіўся Якуб Обраўскі

Скончыў у 1901 годзе Вышэйшую школу прыкладнога мастацтва ў Празе. Вучань Станіслава Сухарды. У 19041905 гадах вучыўся ў Пражскай акадэміі выяўленчых мастацтваў. У 19051906 гг. — на службе ў арміі Аўстра-Венгрыі.

У 1907 годзе атрымаў стыпендыю на наведванне Італіі. Жыў у Рыме. У 1908 годзе вярнуўся ў Прагу. Адкрыў мастацкую майстэрню.

Выкладаў у Акадэміі жывапісу. У 1919 годзе стаў прафесарам, а ў другой палове 1930-х гадоў — рэктарам пражскай Акадэміі выяўленчых мастацтваў.

Творчасць

Як жывапісец працаваў у акадэмічна-сімвалічным стылі, засяродзіўшы асноўную ўвагу на дэкаратыўных размалёўках сваіх карцін, матывах з жаночымі фігурамі. Скульптурай стаў займацца пазней, стварыў шэраг помнікаў і статуй.

Адзін з першых мастакоў — стваральнікаў паштовых марак Чэхаславакіі.

Выбраныя працы

Зноскі

  1. birth registry
  2. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122181999 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1882 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Празе
Катэгорыя·Выкладчыкі Пражскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі марак
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Скульптары XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі Чэхіі
Катэгорыя·Педагогі Чэхіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брно
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай школы прыкладнога мастацтва (Прага)
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Скульптары Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі 31 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1949 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Пражскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Брно