wd wp Пошук:

Якуб Кірылавіч Усікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Усікаў. Якуб Кірылавіч Усікаў (20 верасня 1919, вёска Кадзіна, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць — 30 лістапада 1995, Магілёў) — беларускі крытык і літаратуразнавец.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Магілёўскім палітасветтэхнікуме, затым на літаратурна-лінгвістычным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута. З трэцяга курса перавёўся на завочнае аддзяленне (скончыў у 1940). Працаваў дырэктарам сярэдняй школы ў Вялікім Сяле Дзяржынскага раёна (1937—1939), выкладчыкам мовы і літаратуры ў Мар’інагорскім сельскагаспадарчым тэхнікуме. Падчас Вялікай Айчыннай вайны быў партызанам на Магілёўшчыне, потым — у Савецкай Арміі на 2-м Беларускім фронце. Быў паранены. Пасля вайны вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР (1947—1949) і працаваў у газеце «Чырвоная змена» (1945—1949). У 1949—1975 гг. — загадчык кафедры беларускай літаратуры Магілёўскага педінстытута, дацэнт таго ж інстытута. Кандыдат філалагічных навук.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.

Творчасць

З рэцэнзіямі і артыкуламі пачаў выступаць у 1946 г. Выдаў манаграфіі «Драматургія Кандрата Крапівы: Нарысы аб станоўчым героі» (1953), «Беларуская камедыя: Ля вытокаў жанру» (1964), «Беларуская камедыя» (1973), зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Грамадзянскае сумленне мастака» (1976), «Беларуская камедыя: Літаратурна-крытычныя нарысы» (1979), «Андрэй Макаёнак: Нарыс жыцця і творчасці» (1984). Адзін з аўтараў дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ «Беларуская дзіцячая літаратура» (1966), «Беларуская вусна-паэтычная творчасць» (1966), «Гісторыя беларускай літаратуры: XIX — пачатак XX ст.» (1981), «Гісторыя беларускага тэатра» (1983).

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Магілёве
Катэгорыя·Выкладчыкі Мар’інагорскага сельскагаспадарчага тэхнікума імя У. Е. Лабанка
Катэгорыя·Крытыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 30 лістапада
Катэгорыя·Крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»