wd wp Пошук:

Якуб Гуснік

Якуб Гуснік (чэшск.: Jakub Husnik; 29 сакавіка 1837, Вейпрніцы, Аўстрыйская імперыя (цяпер раён Пльзень-поўнач, Пльзенскага краю Чэшскай Рэспублікі) — 26 сакавіка 1916, Прага) — чэшскі мастак, педагог, навуковец і вынаходнік у галіне фотамеханічных спосабаў рэпрадукавання.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Працаваў у галіне геліяграфіі, фоталітаграфіі, фотацынкаграфіі. Прапанаваў рэпрадукцыйную эмульсію з фторыстым серабром, клішэ на слаях з жэлаціны і хлорнага жалеза (для высокага друку). Вынайшаў (1865—68) адзін з мастацкіх спосабаў рэпрадукавання — фотатыпію.

Сумесна з прафесарам Шварцам, прапанаваў «мокры спосаб» апрацоўкі фатаграфій. У 1893 ўдасканаліў трохкаляровае прайграванне для друку і атрымаў на яго першы патэнт. У 1908—1920 гадах яго сын Яраслаў Гуснік праводзіў эксперыменты з аўтахромам.

Аўтар манаграфій «Агульная галіна фотатыпіі» (1877, 3-е выд. 1885), «Геліяграфія» (1888) і інш.

Мастацкая творчасць

Жывапісец-партрэтыст, аўтар шэрагу жанравых палотнаў. Стварыў некалькі жывапісных работ для царквы ў Угрыневец паблізу Прагі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #127667733 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. 1 2 3 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých u sv. Prokopa na Žižkově, sign. ŽKP Z5, s. 47
  5. Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých u sv. Prokopa na Žižkově, sign. ŽKP Z5, s. 47

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 сакавіка
Катэгорыя·Вучоныя Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1916 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пльзенскім краі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каралеўстве Багемія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1837 годзе
Катэгорыя·Памерлі 26 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 26 лютага
Катэгорыя·Мастакі Чэхіі
Катэгорыя·Памерлі ў Аўстра-Венгрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Асобы