wd wp Пошук:

Якаў Якаўлевіч Кулдуркаеў

Якаў Якаўлевіч Кулдуркаеў (эрз.: руск.: Яков Яковлевич Кулдуркаев; 22 кастрычніка 1894 — 28 ліпеня 1966) — савецкі эрзянскі паэт і пісьменнік. Аўтар паэмы «Эрьмезь».

Біяграфія

Якаў Кулдуркаеў нарадзіўся 22 кастрычніка 1894 года ў сяле Лабаскі (цяпер Ацяшаўскі раён Рэспублікі Мардовія) у сялянскай сям’і. У 1903—1906 гадах хадзіў у сельскую пачатковую школу. У 1912 годзе скончыў Саранскае рэальнае вучылішча. Адправіўся ў Сібір, дзе працаваў табельшчыкам на Амурскай чыгунцы. У 1915 годзе быў прызваны ў армію, ваяваў у час Першай сусветнай вайне, быў кантужаны. Пазней удзельнічаў у Грамадзянскай вайне у радах Чырвонай арміі[1]. Пасля вяртання з фронту скончыў курсы рахункаводаў у Маскве, працаваў рахункаводам, бухгалтарам, рэвізорам[2].

У 1938 годзе быў рэпрэсаваны як «вораг народа». Адбываў зняволенне ў лагерах Комі АССР, Наўгародскай і Джамбульскай абласцей. Рэабілітаваны ў 1958 годзе[1].

Якаў Кулдуркаеў памёр 28 ліпеня 1966 года, пахаваны на радзіме, у сяле Лабаскі[1].

Творчасць

Паводле слоў Кулдуркаева, першыя яго літаратурныя творы датуюцца 1910 годам. На станаўленне яго творчасці аказаў уплыў мардоўскі народны фальклор, а таксама знаёмства з пісьменнікамі Ф. М. Часнаковым, П. С. Глухавым і А. М. Мора. У 1928 годзе Кулдуркаеў апублікаваў першыя главы сваёй паэмы «Эрьмезь» у газеце «Якстере теште», а ў 1935 годзе выйшла поўнае выданне паэмы. У паэме апісваецца мінулае мардоўскага народа XIII стагоддзя. Пасля вяртання са зняволення Кулдуркаеў узяўся за дапрацоўку свайго твора, але не паспеў выдаць канчатковы варыянт. Ён быў апублікаваны толькі ў 1980-х гадах. Шэраг твораў Кулдуркаеў напісаў для дзяцей: паэма «Сенксь» («Чапля»), апавяданне «Андямо» і іншыя[1].

Паэт А. М. Мора так выказаўся пра творчасць Кулдуркаева[1]:

У трыццатыя гады была створана геніяльная паэма Я. Я. Кулдуркаева «Эрьмезь», якую па значнасці для мардоўскага народа можна параўнаць толькі са «Словам пра паход Ігараў» для рускага народа. Гэта паэма стала бліскучай вяршыняй мардоўскай паэзіі і ўсёй літаратуры і служыць вялікім унёскам у скарбніцу сусветнай паэзіі…

Памяць

На радзіме паэта ў сяле Лабаскі ў гонар Кулдуркаева названа вуліца[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 «Эрьмезень» сёрмадыцянтень сюконямо: к 120-летию со дня рождения Я. Я. Кулдуркаева(нявызн.) (недаступная спасылка). Национальная библиотека им. А.С. Пушкина Республики Мордовия. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2020. Праверана 23 сакавіка 2017.
  2. Кулдуркаев Яков Яковлевич(нявызн.). Библиотека Мордовской литературы. Праверана 22 сакавіка 2017.
  3. Паштовы індэкс вуліца Кулдуркаева

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Эрзянскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі
Катэгорыя·Эрзянскамоўныя паэты
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мардовіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мардовіі
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Памерлі 28 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мардовіі
Катэгорыя·Паэты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 1966 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ардатаўскім павеце (Сімбірская губерня)
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта