wd wp Пошук:

Якаў Аркадзевіч Якаўлеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Эпштэйн. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Якаўлеў.

Я́каў Арка́дзьевіч Я́каўлеў (сапраўднае прозвішча Эпштейн; 18961938) — савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Акадэмік УАСГНІЛ (1935).

Біяграфія

Сын дробнага служачага (па іншых крыніцах настаўніка), яўрэй. Зарабляючы ўрокамі, атрымаў магчымасць вучыцца — спачатку ў рэальным вучылішчы, затым у Петраградскім політэхнічным інстытуце (не скончыў).

У 1913 годзе ўступіў у РСДРП, бальшавік.

Падчас Першай сусветнай вайны вёў партыйную працу ў рабочых гуртках за Неўскай Заставай і ў бальшавіцкай студэнцкай. Напярэдадні Лютаўскай рэвалюцыі быў арыштаваны ў сувязі з дэманстрацыяй ля Казанскага сабора. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі вёў у Петраградзе працу па арганізацыі рабочай міліцыі і салдацкіх камітэтаў; затым быў камандзіраваны ў Екацерынаслаў, дзе працаваў у якасці сакратара партыйнага камітэта і члена прэзідыума гарадскога савета. Якаўлеў некаторы час быў старшынёй Уладзімірскага губвыканкама і сакратаром Маскоўскага аблбюро металістаў (з красавіка 1918 г.).

Адзін з арганізатараў узброенага паўстання ў Харкаве 2 студзеня 1919 года, узначальваў бальшавіцкі рэўкам (Чырвоная Армія ўвайшла ў горад 3 студзеня).

Рэабілітаваны 5 студзеня 1957 года. Браты — Давід і Ілля (апошні таксама рэпрэсаваны і расстраляны ў 1938 г.).[1]

Літаратурныя працы

Сучаснікі пра Якаўлева

…то сёння, у якасці наркамзема, ён бярэцца «ліквідаваць кулацтва, як клас» у працэсе двух або трох пасяўных кампаній. Зрэшты, гэта было ўчора: сення Якаўлеў выяўляецца ў тэзісах значна больш загадкава. І такога роду спадары, нічога не здольныя сур’ёзна прадумаць, яшчэ менш здольныя што-небудзь прадбачыць, абвінавачваюць апазіцыю ў «бессаромнасці» і на падставе гэтага абвінавачвання арыштоўваюць, высылаюць і нават расстрэльваюць. Два гады таму — за тое, што апазіцыя штурхала іх на шлях індустрыялізацыі і калектывізацыі; сёння за тое, што яна ўтрымлівае калектывізатараў ад авантурызму. Вось яна, чыстая культура чыноўніцкага авантурызму! (Бюлетэнь Апазіцыі (бальшавікоў-ленінцаў) № 12-13, Чэрвень — Ліпень 1930)

Уклад

Узначальваў камісію Палітбюро ЦК УКП(б) па пытаннях калектывізацыі, распрацаваўшую графік калектывізацыі, зацверджаны 5 студзеня 1930 г.

Спосабы правядзення калектывізацыі, за якую ен быў адказны як Наркамзем СССР, зімой-вясной 1930 года маюць аналагічныя яго папярэдняй практыцы рысы: выкарыстанне камбедаў, закрыццё цэркваў і т. п.[1]

«Высунуў» Лысенка[3].

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 http://www.hrono.ru/biograf/bio_ya/jakovlev_jakov.php
  2. «Праўда сталінскіх рэпрэсій», Вадзім Валяр’янавіч Кожынаў: “Мехліс быў яўрэй, ведаў старадаўнія традыцыі свайго народа (відавочна, маецца на ўвазе яўрэйская «традыцыя», якая не прадугледжвае ўжывання імя суразмоўцы сумесна з імём па бацьку, як гэта прынята ў рускім побыце.
  3. Сельскохозяйственная энциклопедия, Первое издание. Гл. ред. В. П. Милютин. Тт. 1-4 + предметный указа­тель. М.: Сов. энциклопедия, 1932-36
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Акадэмікі УАСГНІЛ
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Памерлі 29 ліпеня
Катэгорыя·Палітыкі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 чэрвеня
Катэгорыя·Лідары беларускай кампартыі (1919—1991)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Расстраляныя і пахаваныя на палігоне «Камунарка»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пакараныя смерцю рэвалюцыянеры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Члены ЦК КПСС
Катэгорыя·Пасмяротна рэабілітаваныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Марксісты