wd wp Пошук:

Якаў Аляксандравіч Пратазанаў

Якаў Аляксандравіч Пратазанаў (руск.: Я́ков Алекса́ндрович Протаза́нов, 23.1 (4.2).1881, Масква, — 8 жніўня 1945, Масква) — савецкі кінарэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1935) і Узбекскай ССР (1943). Адзін з пачынальнікаў расійскага кінематографа.

Біяграфія

У 1911—1918 гадах паставіў каля 80 фільмаў, у тым ліку такія значныя, як «Пікавая дама» (1916) і «Айцец Сергій» (1918). Ужо ў гэты перыяд творчасць Пратазанава вылучалася высокім прафесійным майстэрствам, цікавасцю да класічнай рускай літаратуры, увагай да мастацтва акцёра. Пасля знаходжання за мяжой Пратазанаў вярнуўся ў 1923 годзе ў СССР. У першых фільмах, створаных на савецкіх кінастудыях, — «Аэліта» (1924) і «Яго заклік» (1925) — ён выбраў тэмы, звязаныя з жыццём краіны. Ставіў камедыі: «Закройшчык з Таржка» (1925), «Працэс аб трох мільёнах» (1926), «Дон Дыега і Пелагея» (1928), «Свята святога Ёргена» (1930). У іх ярка выявілася майстэрства папулярных акцёраў І. У. Ільінскага, В. П. Марэцкай, А. П. Кторава, М. М. Клімава, М. М. Блюменталь-Тамарынай і інш. У гісторыка-рэвалюцыйным фільме «Сорак першы» (1927) Пратазанаў дамогся глыбокай дакладнасці ў перадачы эпохі і стварэнні вобразаў галоўных герояў. Пратазанаў прыцягнуў В. І. Качалава і У. Э. Меерхольда для выканання галоўных роляў у фільме «Белы арол» (1928). У перыяд гукавога кіно пасля музычнай камедыі-памфлета «Марыянеткі» (1934) Пратазанаў паставіў фільм «Беспасажніца» (1937), які стаў адной з лепшых савецкіх экранізацый класічнай драматургіі. Гістарычны фільм «Салават Юлаеў» (1941) і камедыя «Насрэддзін у Бухары» (1943) — апошнія працы рэжысёра.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12071745X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 3 Протазанов Яков Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Яков Протазанов // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Jakov Protazanov // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. http://encyclopedia.1914-1918-online.net/article/filmcinema_russian_empire
  7. http://www.nytimes.com/2009/08/21/movies/21movies.html
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Рускія эмігранты першай хвалі ў Германіі
Катэгорыя·Сцэнарысты Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Рэжысёры нямога кіно
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Рускія эмігранты першай хвалі ў Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лютага
Катэгорыя·Кінарэжысёры Расіі
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Акцёры Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кінарэжысёры СССР
Катэгорыя·Сцэнарысты СССР
Катэгорыя·Памерлі 8 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1881 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР