wd wp Пошук:

Якаў Ігнатавіч Ганчароў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ганчароў. Якаў Ігнатавіч Ганчароў (5 красавіка 1914, в. Зялёнкі (цёпер Казлоўка) Мсціслаўскі раён — 26 сакавіка 1982, г. Мсціслаў) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, начальнік сувязі эскадрыллі 96-га гвардзейскага бамбавальнага авіяцыйнага палка 301-й бамбавальнай авіяцыйнай дывізіі 3-га бамбавальнага авіяцыйнага корпуса 16-й паветранай арміі 1-га Беларускага фронту, гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў 7 класаў школы.

У 1929—1931 гадах працаваў старшынёй калгаса «Чырвоны партызан».

Прызваны ў Чырвоную Армію ў снежні 1932 года. У 1937 годзе скончыў Нерчынскую школу малодшых авіяцыйных спецыялістаў. Удзельнік баёў з японскімі войскамі на рацэ Халхін-Гол у 1939 годзе.

У час Вялікай Айчыннай вайны ў дзеючай арміі — з чэрвеня 1941 года. 24 чэрвеня 1941 г. бамбіў варожыя войскі на шашы Гродна — Маладзечна. Дастаўляў зброю і боепрыпасы партызанам злучэння С. А. Каўпака.

Член ВКП(б)/КПСС з 1942 года. Змагаўся на Заходнім, Бранскім, Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Данскім, Цэнтральным, Беларускім, 1-м Беларускім франтах.

У складзе 270-й бамбавальнай авіяцыйнай дывізіі 8-й паветранай арміі Сталінградскага фронту і 223-й бамбавальнай дывізіі 16-й паветранай арміі Данскога фронту — удзельнічаў у Сталінградскай бітве. На Цэнтральным фронце ў складзе 301-й бамбавальнай дывізіі 16-й паветранай арміі Цэнтральнага фронту ўдзельнічаў у абарончай часткі Курскай бітвы, а затым — у Арлоўскай наступальнай аперацыі.

Начальнік сувязі эскадрыллі 96-га гвардзейскага бамбавальнага авіяцыйнага палка гвардыі старшы лейтэнант Якаў Ганчароў да сакавіка 1945 года здзейсніў 221 баявы вылет, у паветраных баях збіў асабіста 1 і ў групе 3 варожых самалёта. Усяго да моманту заканчэння вайны здзейсніў 244 баявых вылеты.

Удзельнік вызвалення гарадоў: Харкава, Кіева, Гомеля, Бабруйска, Мінска, Брэста, баёў на тэрыторыі Германіі.

Пасля заканчэння вайны Я. І. Ганчароў працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1951 годзе скончыў курсы ўдасканалення афіцэрскага складу пры 1-м Маскоўскім Чырванасцяжным вучылішчы сувязі. З 1954 года маёр Якаў Ганчароў — у запасе.

Потым жыў і працаваў у Мсціславе. Памёр 26 сакавіка 1982 года, пахаваны ў Мсціславе[1].

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. Дорогами войны: Мстиславский район Архівавана 4 сакавіка 2016..

Літаратура

Спасылкі

Якаў Ігнатавіч Ганчароў на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 сакавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Памерлі ў Мсціславе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Ваенныя лётчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 красавіка
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Памерлі 26 сакавіка
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мсціславе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Военачальнікі СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»