wd wp Пошук:

Язёрскі сельсавет

Язё́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Язёры.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрыкаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пасля вайны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Прыпёчына. З 16 верасня 1959 года ў складзе Крычаўскага раёна. 8 ліпеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Сормаўскага сельсавета[1].

18 лютага 1972 года зноў утвораны ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці БССР у складзе 19 населеных пунктаў (Бакаў, Вербеж, Вінаград, Грыўкі, Заазер’е, Звязда, Карпаўскі, Міхлін, Новая Слабада, Новы Свет, Поліпень, Прыпёчына, Рагаліна, Рамідоўшчына, Ржавец, Сакалоўка, Селішча, Шыманы і Язёры), якія ўваходзілі ў склад Сормаўскага сельсавета[2]. 30 жніўня 1993 года ў склад сельсавета з Лабанаўскага сельсавета перададзены вёскі Гіжня, Доўгая, Дубраўка, Лобча і Рынкоўка.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1961 чалавек[3], з іх 96,9 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 0,6 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Язёрскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Крычаўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1972 годзе