Ядранка Косар (дзяв. Влаісаўлевіч) (харв.: Jadranka Kosor, 1 ліпеня 1953, Пакрац, Сацыялістычная Рэспубліка Харватыя, ФНРЮ) — харвацкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, у мінулым — журналіст. Старшыня Харвацкай дэмакратычнай садружнасці. З 6 ліпеня 2009 года — прэм’ер-міністр Харватыі.
У 2002 годзе Ядранка Косар стала галоўным намеснікам старшыні партыі ХДС. У 2003 годзе пасля вяртання ХДС да ўлады, заняла ў ўрадзе пост міністра па справах сям’і, ветэранаў і салідарнасці паміж пакаленнямі, адначасова атрымаўшы партфель віцэ-прэм’ера.