wd wp Пошук:

Ядловец віргінскі

Ядловец віргінскі[1] (Juniperus virginiana) — від дрэў сямейства Кіпарысавыя (Cupressaceae).

Батанічнае апісанне

Ядловец віргінскі: ігліца і саспелыя шышкаягады

Дасягае вышыні да 30 м, дыяметр ствала да 150 см. Хутка расце. Ігліца цёмна-зялёная, дробная (0,1-0,2 см). Шышкаягады дробныя (да 0,6 см) спеюць у кастрычніку і доўга застаюцца на дрэвах. У натуральных умовах расце ў Паўночнай Амерыцы (ад Канады да Фларыды).

Распаўсюджанне

У натуральных умовах расце на ўсходзе Паўночнай Амерыкі, ад Канады да Фларыды. Ва Украіне самая старая пасадка ядлоўца віргінскага знаходзіцца на Запарожжы[2].

Выкарыстанне

Дэкаратыўная расліна. Культывуюць у садах і парках. Мае каштоўную драўніну, якая выкарыстоўваецца, у прыватнасці, для вырабу алоўкаў. Таму ядловец віргінскі яшчэ называюць «алоўкавым дрэвам».

Захворванні

Грыб Gymnosporangium juniperi-virginianae

Паражаецца грыбам Gymnosporangium juniperi-virginianae, што ўтварае галы на галінах.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 70. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Воловник С. В. Виргинский можжевельник — старейшая посадка на юге СССР // Природа, 1979, 3 5, с. 121

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Ядловец
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай