wd wp Пошук:

Ядвіга Тэрэза Залуская

Ядвіга Тэрэза Залуская (1730-я — пасля 1786) — арыстакратка.

З роду Залускіх герба «Юноша».

У 1786 годзе заснавала дзіцячы прытулак імя Дзіцятка Езуса ў Вільні. Прытулак падтрымлівалі Агінскія, родзічы другога мужа, напрыклад, Міхал Клеафас Агінскі перадаў яго на ўтрыманне адзін са сваіх маёнткаў.

У першым шлюбе з Крыштафам Скумінам-Тышкевічам (1729—1762), старостам рэтаўскім. У другім шлюбе (з 1763) з троцкім ваяводам Тадэвушам Францішкам Агінскім. Дзяцей у абодвух шлюбах не было.

Партрэт Ядвігі Тэрэзы Залускай захоўваецца ў Музеі Чурлёніса[ru] ў Каўнасе.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Жанчыны XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Залускія