Ягор Ягоравіч Батальёнак (нар. 19 верасня 1946, вёска Вялікія Труханавічы, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі мастак.
Пасля заканчэння Грынькоўскай сярэдняй школы паступіў вучыцца на мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1968 г. Працаваў у Бягомальскай школе-інтэрнаце, у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве. З 1974 г. пачаў браць удзел у мастацкіх выставах. З 1981 г. — член Саюза мастакоў Беларусі. Прымаў удзел у шматлікіх выставах у Мінску, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Кіеве, Іспаніі, Галандыі, Арабскіх Эміратах, Італіі, Польшчы, Германіі.