wd wp Пошук:

Ягор Забелаў

Яго́р Забе́лаў (нар. 12 чэрвеня 1981, Мінск, БССР) — беларускі акардыяніст і баяніст.[2][3]

Біяграфія

Грае на баяне з 7 гадоў, піша музыку — з 20. Яго і двух братоў вучыў іграць на баяне бацька. Затым скончыў музычную школу, вучылішча імя Рымскага-Корсакава ў Магілёве і Беларускую дзяржаўную Акадэмію музыкі. У 2002 годзе стаў лаўрэатам міжнароднага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя Жыновіча.

Заснавальнік гурта «Gurzuf» і «Yegor Zabelov trio». Граў у складзе гуртоў «Серебряная свадьба» і «Нагуаль». З 2011 года выступае пераважна сольна і з трыа. Аўтар музыкі да кіно і спектакляў беларускага рэжысёра Аляксея Леляўскага. Гастраляваў ва Украіне, Польшчы, Расіі, Францыі, Партугаліі, Германіі, Славеніі. У агучцы Забелава выйшла фестывальная версія нямога фільма «Голем: як ён прыйшоў у свет» (1920).

Дыскаграфія

Альбомы

Зноскі

  1. 1 2 https://m.vk.com/id11545021
  2. Чалавек-сусвет Ягор Забелаў – сола і з трыа ў #BML(нявызн.). Белсат (2 лютага 2019). Праверана 4 кастрычніка 2021.
  3. РУСУ, ДАР’Я «Часам важныя не ноты». Баяніст Ягор Забелаў пра першы сольнік, ідэальнага слухача і музыку эмоцый(нявызн.). Hrodna.life (23 ВЕРАСНЯ 2020, 20:58). Праверана 4 кастрычніка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. А. Рымскага-Корсакава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Баяністы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі