wd wp Пошук:

Ягор Афанасьевіч Барысаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барысаў (значэнні). .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Ягор Афанасьевіч Барысаў (руск.: Его́р Афана́сьевич Бори́сов, якуцк.: Охонооһой уола Барыыһап Дьөгүөр; 15 жніўня 1954, Чурапча, Чурапчынскі раён, Якуцкая АССР) — расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Кіраўнік Рэспублікі Саха (Якуція) з 2010 года, Старшыня Урада Рэспублікі Саха (Якуція) (2003—2010).

Біяграфія

Па нацыянальнасці якут, нарадзіўся ў с. Чурапча Якуцкай АССР у рабочай шматдзетнай сям’і. Да паступлення ў ВНУ працаваў слесарам-рамонтнікам Чурапчынскай райсельгастэхнікі. Па заканчэнні ў 1979 годзе Новасібірскага сельскагаспадарчага інстытута па спецыяльнасці «інжынер-механік» працаваў загадчыкам рамонтнай майстэрні, старшынёй раённага савета народных дэпутатаў Чурапчынскага раёна.

З 1991 года працаваў намеснікам міністра сельскай гаспадаркі Рэспублікі Саха (Якуція), генеральным дырэктарам ВА «Якутаграпрамтэхснаб». У 1992—1998 гадах Я. А. Барысаў працаваў намеснікам Старшыні Урада Рэспублікі Саха (Якуція), у тым ліку з 1993 па 1995 год — першым намеснікам Старшыні Урада Рэспублікі Саха (Якуція).

З 1998 па 2000 год Я. А. Барысаў — міністр сельскай гаспадаркі і нарыхтовак Рэспублікі Саха (Якуція), з 1997 па 2002 год — дырэктар Якуцкага НДІ сельскай гаспадаркі, з 2002 па 2003 год — першы намеснік Старшыні Урада Рэспублікі Саха (Якуція).

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Члены «Адзінай Расіі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Члены Савета Федэрацыі Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Якуціі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кіраўнікі Якуціі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»