wd wp Пошук:

Яганес фон Эбен

Яга́нес фон Э́бен (ням.: Johannes Karl Louis Richard Eben; 24 лютага 185530 чэрвеня 1924) — германскі ваенны дзеяч, генерал ад інфантэрыі.

Біяграфія

Перад пачаткам вайны камандаваў 30-й пяхотнай дывізіяй. З 30 жніўня 1914 года — камандзір X рэзервовага корпуса. 11 чэрвеня 1915 года пераведзены на пасаду камандзіра I АК на месца генерала Роберта фон Коша. 10 чэрвеня 1917 года змяніў генерала Коша на чале 9-й арміі, якая дзейнічала супраць Румыніі. 18 чэрвеня 1918 года камандаванне арміі было перакінута ў Францыю, а фон Эбен пастаўлены на чале армейскай групы «А», якой былі падпарадкаваны войскі, дзейнічаючыя ў Латарынгіі.

14 лютага 1919 года быў звольнены ў адстаўку.

7 кастрычніка 1916 года ўзнагароджаны ордэнам Pour le Mérite.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага арла 4-й ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 30 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве
Катэгорыя·Генералы пяхоты (Германія)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1855 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1924 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Кавалеры «Ордэна Кароны» (Прусія)
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны