wd wp Пошук:

Яблыня слівалістая

Яблыня слівалістая, Яблыня кітайская (Malus prunifolia) — від пладовых дрэў роду Яблыня (Malus) сямейства Ружавыя (Rosaceae). Родам з Паўднёва-Усходняй Азіі.

Батанічнае апісанне

Плады

Вышыня дрэва дасягае 10 метраў. Лісце яйкападобнае або эліптычнае, вострапілаватае, голае. Кветкі буйныя, белага колеру. Плады дробныя, да 2 см у дыяметры, чырвонай або жоўтай афарбоўкі, круглявай або злёгку авальнай формы, даволі доўга захоўваюцца на дрэве. Дрэвы ўстойлівыя супраць марозу.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Malus × prunifolia (Willd.) Borkh.(нявызн.). The Plant List. Праверана 2 ліпеня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Пладовыя дрэвы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Яблыня
Катэгорыя·Флора Азіі